Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” – больш, чым галерэя. Гэта актыўная арт-пляцоўка, творчая супольнасць вакол сучаснага беларускага мастацтва, вядомая далёка за межамі Мінска. Галерэя “Ў” аб’ядноўвае выставачную прастору, дэмакратычны вінны бар “Ў”, Краму дызайнерскіх рэчаў і Літаратурны дом ЛогвінаЎ. Кожная з частак, якія складаюць Галерэю “Ў”, выконвае сваю асабістую функцыю ў дачыненні да сучаснай беларускай культуры:  рэпрэзентацыі творчых прац беларускіх мастакоў і дызайнераў, падтрымкі маладых і ўжо вядомых аўтараў, прасоўвання сучаснай беларускай літаратуры і беларускай мовы.