Культурная прастора Vitebsk4.me

Vitebsk4.me («Віцебск для мяне», створаны ў 2004 г.) – гэта адкрытая пляцоўка, прысьвечаная віцебскай гарадзкой культуры. Каманда сайту імкнецца даць Вам максімальна шырокую, аб'ектыўную і своечасовую інфармацыю пра канцэрты і выставы, фестывалі і кінапрэм'еры, спектаклі і клюбныя вечарыны ў Віцебску. «Віцебск для мяне» у першую чаргу – Віцебск для Вас! Мы даем платформу для самарэалізацыі маладым музыкам, журналістам, мастакам, фатографам, пісьменьнікам, і толькі з Вашым удзелам сайт стане паўнавартасным адлюстраваньнем усіх бакоў культуры нашага горада. Вы можаце зрабіць свой унёсак у развіцьцё творчай тусоўкі: ствараць старонкі музычных гуртоў, весьці арт-блогі, інфармаваць наведвальнікаў аб заплянаваных падзеях і дзяліцца ўражаньнямі пра тыя, што адбыліся.